Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-музычная імпрэза “Камерная музыка беларускіх кампазітараў і беларуская паэзія XX стагоддзя”

14 красавіка 2022 г. а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца імпрэза, прысвечаная творам беларускіх кампазітараў і паэтаў XX ст.

У выкананні Ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай прагучаць музычныя кампазіцыі Міхаіла Ельскага, Анатоля Багатырова, Аляксея Туранкова, Яўгена Глебава, Дзмітрыя Смольскага, Генрыха Вагнера, Кацярыны Шымановіч, Марыны Марозавай.

Выканаўцы: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Андрэй Іваноў (фартэпіяна), Юрый Каліноўскі і Алеся Носава (скрыпкі), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Аляксей Карчэўскі і Канстанцін Дарашэнка (альты), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Уладзіслаў Сенажэнскі (кантрабас).

Акрамя таго наведвальнікаў чакае выдатная беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Квіток – 10 рублёў. Квіткі можна набыць анлайн ці ў касе музея.

Падрабязная інфармацыя па тэл.: +375 (29) 850-73-27, +375 (17) 363-07‑61, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.

Close Menu