Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-музычная імпрэза да Дня маці

Літаратурны музей запрашае адзначыць разам адно з самых кранальных і важных восеньскіх святаў – Дзень маці. Адмыслова да свята 15 кастрычніка адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза “Вочы матуліны”.

Сваю цікавую праграму падрыхтаваў да Тыдня бацькоўскай любові Народны літаратурны тэатр “Жывое слова”. Вясёлыя мініяцюры, лірычныя вершы і ўрыўкі прозы Уладзіміра Караткевіча, Янкі Брыля, Кастуся Кірэенкі, Максіма Танка распавядуць пра святло матчыных рук і тугу няўчасных расстанняў, пра нечаканыя дзіцячыя адкрыцці і дарослыя няспраўджаныя чаканні, пра гульні і сур’ёзныя размовы, пра пяшчоту і цеплыню, давер і ўдзячнасць, шчасце і ўсмешкі — усё тое сапраўднае і часам такое шчымлівае, што ўзгадваюць пры сустрэчах з дарослымі ўжо дзецьмі бацькі.

Калыханкі – адны з першых песень, якія кожны з нас чуе ў маленстве. На беларускіх землях стагоддзямі яны гучалі на самых розных мовах, а таксама адгукаліся ў радках вершаў нашых класікаў. Калыханкі ў перакладах з мовы ідыш, а таксама песні на вершы беларускіх паэтаў і свае ўласныя выканае падчас святочнай імпрэзы бард, паэт, перакладчык Аляксей Жбанаў.

Пачатак: 19:00.

Кошт білетаў: 10 руб., 5 руб. – студэнты, школьнікі.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu