Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Спорт у жыцці пісьменніка”
|
29 красавіка 2019 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Спорт у жыцці пісьменніка”.
Спорт дапамагае чалавеку быць у добрай фізічнай форме, а акрамя таго ён выхоўвае характар і сілу волі. Заняткі спортам спрыяюць умацаванню здароўя. Нават зарадка раніцай пад любімую музыку зараджае энергіяй на ўвесь дзень. Спорт займае сваё месца ў жыцці кожнага чалавека, а яшчэ знайшоў адлюстраванне ў літаратуры і іншых творах мастацтва.
Якое месца спорт займае ў жыцці пісьменнікаў дае магчымасць распавесці наша часовая экспазіцыя. Яна ахоплівае гістарычны перыяд з XVІII па XXI стагоддзі. Перад намі паўстаюць майстры прыгожага пісьменства з Англіі, Амерыкі, Беларусі, Ірландыі, Расіі.
Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Спорт у жыцці пісьменніка” прымеркавана да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Лагатыпам спаборніцтваў стала папараць-кветка, а дэвізам – “BrightYear, BrightYou” (“Яркі год, яркі ты”), беларускі варыянт – “Час яскравых перамог”. Талісман гульняў – лісяня Лесік, герой казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”.
На экспазіцыі наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з тымі відамі спорту, якім аддавалі і аддаюць перавагу пісьменнікі.
Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Мэта выстаўкі: прыцягнуць увагу да беларускай і сусветнай літаратуры праз музейныя калекцыі (фотаздымкі пісьменнікаў-спартсменаў; кнігі, у якіх узгадваюцца апісанні пра заняткі рознамі відамі спорту; спартыўныя сувеніры; спартыўны інвентар; шаржы, прысвечаныя тэме спорта).
У мерапрыемстве прымуць ўдзел даследчыкі, пісьменнікі, прадстаўнік фонду “Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года”, сваякі пісьменнікаў (Марыя Міцкевіч, Алена Атраховіч).
Дата правядзення: 29.04.2019 а 17.00.
Месца правядзення:Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)
Тэлефон для даведак: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21.