Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “ЧАРОЎНЫ КАЗАЧНЫ СВЕТ”

24 красавіка 2019 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай  экспазіцыі “ЧАРОЎНЫ КАЗАЧНЫ СВЕТ”, прымеркаванай да святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Мэта выстаўкі: прэзентацыя шырокаму колу наведвальнікаў выданняў, якія сведчаць аб вечных ісцінах, агульначалавечай маралі:   беларускія народныя казкі, літаратурныя казкі (казкі пісьменнікаў, казкі народаў  свету) і мастацкія працы вядомых мастакоў Анатоля Волкава, Наталлі Паплаўскай, Ірыны Лобан з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Упрыгожваюць экспазіцыю працы лялечнага майстра  Святланы Вітальеўны Давыдзька-Цехановіч па матывах беларускіх народных казак і тэатральныя афішы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

На мерапрыемстве з уступным словам выступіў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Леанідавіч Рыбакоў. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел:

  1. Яніна Ігараўна Грыневіч – старшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук.
  2. Алена Сцяпанаўна Масла –  беларуская пісьменніца.
  3. Святлана Вітальеўна Давыдзька-Цехановіч – лялечны майстар па матывах  беларускіх народных казак.
  4. Дзіана Анатольеўна Іванова – актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

Экскурсію па экспазіцыі правяла Паліна Мікалаеўна Саўген – вядучы навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела.

Close Menu