Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Шчодрыя зімы дарункі”

З 16 снежня 2019 года па 14 студзеня 2020 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць літаратурна-мастацкую экспазіцыю “Шчодрыя зімы дарункі”.

Пачатак зімы заўсёды азнаменаваны ўрачыстасцю — чаканне першага снегу, упрыгожванне ялінкі, падарункі ад Дзеда Мароза, чаканне цуду і г.д. Нават калі прырода не спяшаецца парадаваць нас снежна-марознай урачыстасцю, то ў беларускім слоўным мастацтве ёсць многа паэтычных апісанняў зімовага пейзажу, зімовых святаў і гульняў. 

У абшары навакольным

Над папарам, лугам, полем

Снег тчэ мяккі змрок.

Кожную сняжынку тую

Кружыць, туліць і цалуе

Весялун-вятрок.

 

Дрэвы ў футры і карункі —

Шчодрыя зімы дарункі

Ахінаюць стан.

Галавой кіўнуў гулліва

Вяз таполі сарамлівай,

Маладзейшым стаў.

                              Рыгор Барадулін

Дакументальная частка экспазіцыі “Шчодрыя зімы дарункі” прадстаўляе арыгінальныя матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, звязаныя з беларускай традыцыяй святкавання Калядаў і Новага году.  Гэта паштоўкі з архіва Васіля Быкава, Ніла Гілевіча, Ларысы Геніюш, Сяргея Новіка-Пеюна, ялінка (другая палова ХХ ст.), што належала Юрку Гаўруку, паштоўка і фотаздымкі эмігрантаў-беларусаў каля  ялінкі, рукапісы вершаў Янкі Пачопкі, Дануты Бічэль, Рыгора Барадуліна, рукапіс верша з каляднага абразка ў 1-й дзеі “Ёлка Дзеда Мароза” (1927) Сяргея Новіка-Пеюна, сучасныя кніжныя выданні — анаталогія “Беларуская зіма” і інш. 

Акрамя гэтага на экспазіцыі дэманструюцца калядныя і зімовыя выцінанкі сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Валянціны Слюнчанка. Падчас працы экспазіцыі будуць дзейнічаць майстар-класы па вырабе паштовак у тэхніцы выцінанка, а таксама святочная інтэрактыўная праграма “Прыехала Каляда на белым вазочку”.

Колькасць месцаў абмежаваная — папярэдні запіс абавязковы!

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21

 

Close Menu