Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-інтэрактыўная дзея “Бабарэка супраць Кучара: двубой, у якім выжыве толькі адзін”

24 верасня ў 18:30 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на літаратурна-інтэрактыўную дзею “Бабарэка супраць Кучара: двубой, у якім выжыве толькі адзін”.

Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з асобамі Адама Бабарэкі і Айзіка Кучара. Бабарэка – адзін з самых яркіх беларускіх літаратурных крытыкаў другой паловы 1920-х гг., Кучар – ці не асноўны афіцыёзны крытык часоў сталінскіх рэпрэсій. Першы – ахвяра тэрора 1930-х, які не здрадзіў сваім прынцыпам і ідэалам, другі – узор канфармізма і прыстасавальніцтва, які стараўся ні з кім не сварыцца і захоўваць добрыя адносіны.

Калі да Бабарэкі сёння ставяцца з вялікай павагай, то да Кучара адносіны рэзка адмоўныя. Лічыцца, што ён спрычыніўся да многіх арыштаў, даносаў напісаў ці не болей за свае артыкулы. Але ці так гэта? Ці сапраўды Айзік Кучар быў такім ужо рэзка адмоўным персанажам, ці насамрэч быў пасрэдным крытыкам і патанаў у зайздрасці да больш таленавітых калегаў?

Ці варта і сёння ўспрымаць тагачасную рэчаіснасць выключна ў чорна-белых колерах?

Удзельнікі: Васіль Дранько-Майсюк і Ганна Севярынец.

Уваход вольны!

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.

Close Menu