Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Міхась Лынькоў: “…мой жыццёвы і творчы шлях”

З 17 верасня 2019 года ў  Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Міхась Лынькоў: “…мой жыццёвы і творчы шлях”, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры – народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова і 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Міхась Лынькоў – адна з самых выдатных творчых і арганізатарска-кіруючых постацей у літаратурным працэсе Беларусі савецкага часу пачынаючы з сярэдзіны 20-х гадоў. Ён – сын сваёй эпохі з усімі яе перамогамі, ілюзіямі, памылкамі.

“Творы Міхася Лынькова даўно і па справядлівасці сталі адметнаю старонкаю беларускай літаратуры, адной з найярчэйшых з’яў нашай культуры” (Васіль Быкаў).

Раман “Векапомныя дні” М.Лынькова, як і аповесць І.Шамякіна “Глыбокая плынь” (1949), раман I.Мележа “Мінскі напрамак” (1952) не толькі склалі важнае звяно ў развіцці беларускай прозы на тэму вайны. Яны накрэслілі ўжо яе новы рубеж. Але, каб гэты рубеж быў дасягнуты і заваяваны, спатрэбіліся важныя змены ў грамадскім жыцці сярэдзіны 60-х гадоў ХХ стагоддзя.

Экспазіцыя раскрывае старонкі жыцця пісьменніка ад нараджэння да апошніх дзён. Тут прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея: арыгінальныя фотаздымкі розных гадоў, рукапісы, нататнікі, дакументы, асабістыя рэчы, часопісы, якія ўводзяць нас у той час, калі жыў і працаваў Міхась Лынькоў. І галоўны вынік творчай працы кожнага пісьменніка – яго кнігі: “Векапомныя дні”, “Гой”, “На чырвоных лядах”, “Пра смелага ваяку Мiшку i яго слаўных таварышаў”, “Андрэй Лятун”,  “Астап”, “Сустрэчы”, “Ядвісін дуб”, “Міколка–паровоз”…

Уваход на экспазіцыю згодна прэйскуранту.

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

Міністэрства культуры Рэспублікі БеларусьДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (5)

Close Menu