Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Лекцыя Змітра Юркевіча, прысвечаная Старому Уласу

Праект “Па мячы і па кудзелі.  Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча “Паэт-самавук з Валожына”

“Такія паэты маюць у нашай паэзіі літаральна маральнае значэнне як песняры з мазольнаю рукой, што ня толькі “з народу”, але і “сам народ”. Яго творы часам ня вельмі складныя, але чуецца ў іх сіла самае зямлі, непасрэдны павеў самога жыцця беларускай вёскі. Яны – натуральны адростак народнай паэзіі, казак і гутарак, легендаў і жартаў” – так ахарактарызаваў творчасць паэта-самавука Старога Уласа Максім Гарэцкі.

Сапраўднае імя літаратара – Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі. Ён нарадзіўся 22 сакавіка 1865 г. Адна з нямногіх матэрыяльных памятак аб ім на беларускіх землях – мемарыяльная шыльда на доме ў Валожыне, дзе паэт жыў працяглы час. Ён актыўна друкаваўся ў перыёдыцы, а вось першы зборнік твораў быў выдадзены ажно ў 1990 г. Разам з дочкамі Сівы-Сівіцкі адкрыў школы пісьменнасці для дзяцей, актыўна займаўся зборам фольклору. Іншыя звесткі пра пісьменніка досыць цьмяныя.

Але паступова, дзякуючы сучасным даследчыкам і іх карпатлівай працы, з’яўляюцца новыя драбочкі інфармацыі, супастаўляюцца факты і ўдакладняюцца звесткі. Даследчык, архівіст, супрацоўнік газеты “Культура” Зміцер Юркевіч падзеліцца сваім бачаннем гісторыі Старога Уласа, аднаго з самых загадкавых творцаў памежжа ХІХ і ХХ стагоддзяў.

Шчыра запрашаем!

Калі: 17 красавіка 2025, 19:00.

Квіткі: 8р.

 

Close Menu