15 сакавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю “Як светлага рання, вітаем прыход…”.
Беларусы – народ, які мае ўсё, каб з гонарам казаць пра гэта. Натуральна, што кожная нацыя павінна мець сваю канстытуцыю, сцяг, гімн і іншыя безумоўныя пацверджанні. На лекцыі “Як светлага рання, вітаем прыход…” раскажам вам пра ўклад Петруся Броўкі ў станаўленне атрыбутаў сапраўднай нацыі – на пэўным этапе народны паэт Беларусі мог стаць яшчэ і аўтарам беларускага гімна.
Уваход вольны.
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.
