Літаратурны музей працягвае лекцыйны праект “Традыцыйныя святы”.
Напрацягу ўсяго года мы разглядаем асноўныя святы традыцыйнага беларускага календара: іх змест, сімволіку, разнастайнасць абрадавых дзеянняў і паралелі са святамі іншых індаеўрапейскіх культур. Слухаем аўтэнтычны спеўны абрадавы фальклор з розных рэгіёнаў Беларусі, які агучвае гэтыя святы і раскрывае іх зместы ва ўсёй шматстайнасці.
Новая лекцыя прысвечаная позневеснавым святам у беларускім і еўрапейскім календарах. Будзем разглядаць травеньскія і, часткова, чэрвеньскія святы, якімі замыкаецца вясновы перыяд:
– Юр’я,
– Ушэсце,
– Сёмуха і русальны тыдзень.
Паглядзім, вакол якіх ідэй і канцэптаў будуюцца позневеснавыя святы, і як гэта ўвасабляецца ў абрадавай дзейнасці, а таксама паслухаем адпаведныя песні. Запрашаем 22 мая а 19-й гадзіне!
Кошт: 8 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.