Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Лекцыя “Традыцыйныя святы: Масленіца”

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працягвае лекцыйны праект “Традыцыйныя святы”.

Напрацягу года будзем разглядаць асноўныя святы традыцыйнага беларускага календара: іх змест, сімволіку, разнастайнасць абрадавых дзеянняў і паралелі са святамі іншых індаеўрапейскіх культур. Будзем слухаць аўтэнтычны спеўны абрадавы фальклор з розных рэгіёнаў Беларусі, які агучвае гэтыя святы і раскрывае іх зместы ва ўсёй шматстайнасці. А таксама, будзем часам глядзець фрагменты этнаграфічных фільмаў па тэмах лекцый.

У гэты раз паразмаўляем пра свята, якое знаходзіцца на памежжы зімы і лета – Масленку. Сёлета Масленічны тыдзень святкуецца з 24 лютага па 2 сакавіка.

Запрашаем вас 16 лютага а 17-й гадзіне!

Кошт: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu