Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Лекцыя “Шматгранны Броўка”

3 ліпеня а 14-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае вас на лекцыю “Шматгранны Броўка”!

Вы маеце магчымасць цікава і культурна правесці час у музеі: даведацца пра ўплыў творчасці Петруся Броўкі і яго дасягненні ў такіх галінах беларускай культуры як кіно, тэатр, музыка. Праз прыклады творчасці П.Броўкі будзе паказаны шырокі дыяпазон яго таленту – як перакладчыка, як празаіка, як кінасцэнарыста, як аўтара лібрэта да опер. У якіх умовах працавалі над операй “Алеся”? Хто мог быць правобразам каханай дзяўчыны ў вершы “Пахне чабор”? Як “каралева савецкага шансона” знімалася ў фільме па сцэнару Петруся Броўкі?

Працягласць лекцыі – 1 гадзіна.

Квіток: 10 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

 

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu