Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Лекцыя-прэзентацыя Таццяны Валодзінай “Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца”

Літаратурны музей распачынае новы праект “Магія слова”. Цягам года адбудзецца шэраг сустрэч з цікавымі людзьмі: даследчыкамі і творцамі, дзе мы будзем гаварыць пра тое, як праз слова ў жыццё ўвасабляюцца самыя незвычайныя ідэі і думкі, і захоўваюцца найцікавейшыя факты мінулага.

І вельмі сімвалічна, што распачнем мы са знаёмства са словам чароўным. 13 сакавіка запрашаем на сустрэчу з фалькларысткай, этналінгвісткай, доктарам філалагічных навук Таццянай Валодзінай і прэзентацыю кнігі “Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца”.

Нас чакае размова пра адметны і жывы да сёння фальклорны жанр – замовы. Замовы адкрываюць нам багаты свет традыцыйных уяўленняў, дзе арганічна знітавалася архаічнае і хрысціянскае. У часе лекцыі-прэзентацыі можна будзе пачуць галасы вясковых шаптух і паразважаць аб веры ў сілу слова. 

Шчыра запрашаем!

Час: 13 сакавіка, 19.00.

Кошт білетаў: 5 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu