Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на лекцыю, прысвечаную гісторыі свята 1 мая

29 красавіка а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца лекцыя, прысвечаная гісторыі святкавання 1 Мая (сёння – Свята працы).

Свае вытокі свята бярэ са старажытных дахрысціянскіх часоў, калі адзначалі росквіт вясны і ўраджайнасці. Вальпургіева ноч, Бяльтэйн, Зялёны Сант’яга – розныя традыцыі святкавання былі ў народаў Еўропы. Сёння яны шануюцца нашчадкамі. У сярэдзіне XIX стагоддзя гэты дзень упершыню атрымаў атаясамленне з барацьбой рабочых за свае эканамічныя правы. Менавіта праз паспяховасць дэманстрацый 1 Мая пачалі адзначаць кожны год.

На лекцыі будуць абазначаны перадумовы і вытокі ўзнікнення традыцыі святкавання 1 Мая. Слухачам распавядуць пра барацьбу рабочых Расійскай імперыі за свае эканамічныя правы як перадумову свята працоўных. Будзе прасочана трансфармацыя святкавання першамая ў савецкі час і вызначана яго актуальнасць у Беларусі на сучасным этапе.

Уваход вольны!

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu