21 сакавіка а 18-й гадзіне, у дзень 185-годдзя са дня нараджэння Францішка Багушэвіча, у Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца лекцыя, прысвечаная аднаму з найбольш значных і адданых справе прадстаўнікоў беларускай культуры – аўтару, без якога б дакладна не было нашай літаратуры такой, як мы яе ведаем.
Запрашаем слухачоў зазірнуць у гумар і горыч творчасці Багушэвіча, убачыць яго сумневы, барацьбу і натхненне, а таксама зразумець, чаму ён “не ўмеў жыць рэальнасцю”, з чаго яго рэальнасць складалася, і як менавіта ён паўплываў на творчасць далейшых пакаленняў літаратараў.
Лектар – даследчыца, навуковы супрацоўнік музея Дарыя Карчашкіна.
Уваход – 10 руб.
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.