Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Лекцыя “Ласкавым позіркам матулі…”

14 кастрычніка а 16-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю “Ласкавым позіркам матулі…”, прысвечаную матулям Петруся Усцінавіча і Алены Міхайлаўны Броўкаў.

Гэты святочны дзень – добрая нагода для таго, каб павіншаваць жанчын, якія спазналі радасць мацярынства, а таксама згадаць аб тым, што такое сапраўдная любоў матчынага сэрца.

Алена Сцяпанаўна – маці паэта Петруся Броўкі, а таксама яшчэ дзевяці дзяцей. Яна спрыяла культурнаму выхаванню будучага творцы, заўсёды падтрымлівала паэтычныя спробы сына, шчыра радавалася яго дасягненням, і нават пад страхам смерці адмовілася адракацца ад яго радкоў, за што падчас Вялікай Айчыннай вайны патрапіла ў лагер смерці.

Алена Рыгораўна Рыдзеўская была  матуляй траіх дзяцей, у тым ліку і Алены Міхайлаўны – жонкі Петруся Броўкі. Як супругу рэпрэсаванага загадчыка Беларускага педагагічнага тэхнікума Міхаіла Рыдзеўскага, яе, як і яе малодшага сына, чакалі жудасныя выпрабаванні лёсу.

Шчымлівыя гісторыі гэтых жанчын ўражваюць, выклікаюць спачуванні. Іх учынкі вартыя памяці і пашаны, сімвалізуюць сабою ўсю моц і шырыню матчынага сэрца. Мы прапануем вам згадаць гэтых жанчын-маці  разам з намі.

 

Уваход вольны!

 

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.

Close Menu