14 кастрычніка а 16-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю “Ласкавым позіркам матулі…”, прысвечаную матулям Петруся Усцінавіча і Алены Міхайлаўны Броўкаў.
Гэты святочны дзень – добрая нагода для таго, каб павіншаваць жанчын, якія спазналі радасць мацярынства, а таксама згадаць аб тым, што такое сапраўдная любоў матчынага сэрца.
Алена Сцяпанаўна – маці паэта Петруся Броўкі, а таксама яшчэ дзевяці дзяцей. Яна спрыяла культурнаму выхаванню будучага творцы, заўсёды падтрымлівала паэтычныя спробы сына, шчыра радавалася яго дасягненням, і нават пад страхам смерці адмовілася адракацца ад яго радкоў, за што падчас Вялікай Айчыннай вайны патрапіла ў лагер смерці.
Алена Рыгораўна Рыдзеўская была матуляй траіх дзяцей, у тым ліку і Алены Міхайлаўны – жонкі Петруся Броўкі. Як супругу рэпрэсаванага загадчыка Беларускага педагагічнага тэхнікума Міхаіла Рыдзеўскага, яе, як і яе малодшага сына, чакалі жудасныя выпрабаванні лёсу.
Шчымлівыя гісторыі гэтых жанчын ўражваюць, выклікаюць спачуванні. Іх учынкі вартыя памяці і пашаны, сімвалізуюць сабою ўсю моц і шырыню матчынага сэрца. Мы прапануем вам згадаць гэтых жанчын-маці разам з намі.
Уваход вольны!
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.