Важным атрыбутам народных святаў і паўсядзённага жыцця здаўна былі строі. Вышыўка, ткацтва, прадзенне – часткай штодзённай працы. Гэтым разам у працяг праекта “Кола года” Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць пазнаёміцца з рэканструкцыяй традыцыйных строяў падчас лекцыі Ганны Сілівончык.
У лекцыі будуць разглядацца асноўныя прынцыпы рэканструкцыі беларускіх народных строяў. Асобная ўвага будзе надзяляцца этнаграфічным рэгіёнам, па якіх на цяперашні момант мы маем малы аб’ём неабходных матэрыялаў.
Сустрэча будзе цікавая як тым, хто ўжо займаецца рэканструкцыяй народнага адзення, так і навічкам, якія б хацелі зрабіць сабе традыцыйны строй, але не ведаюць, з чаго пачаць.
Запрашаем 28 чэрвеня ў 19:00.
Кошт білетаў: 5 рублёў.
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.