Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Лекцыя Ганны Сілівончык “Ляхавіцкі строй”

Літаратурны музей працягвае праект “Кола года”, у межах якога мы знаёмімся з традыцыйнай культурай і побытам нашых продкаў.

Новая лекцыя будзе прысвечана ляхавіцкаму традыцыйнаму строю, які мае свае выразныя ўнікальныя адметнасці. Гэта адзін з трох строяў, якія сфарміраваліся ў межах былога Слуцкага павета.

На папярэдніх лекцыях мы ўжо разглядалі слуцкі і капыльска-клецкія строі, цяпер на падставе старых этнаграфічных фотаздымкаў, музейных збораў і экспедыцыйных матэрыялаў падрабязна даследуем ляхавіцкі строй. Шчыра запрашаем на чарговую сустрэчу!

Лекцыя пройдзе 28 лютага ў 14:00.

Уваходны квіток: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Close Menu