Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Лекцыя Ганны Сілівончык

Літаратурны музей працягвае праект “Кола года”, у межах якога мы знаёмімся з традыцыйнай культурай і побытам нашых продкаў.

На наступнай лекцыі Ганны Сілівончык мы працягнем даследаванне традыцыйнага адзення на стыку Палесся і не-Палесся. Расповяд пабудаваны на падставе этнаграфічных экспедыцыйных матэрыялаў. У папярэдніх лекцыях мы разгледзелі слуцкі, капыльска-клецкі і ляхавіцкі строй. Цяпер перавядзем увагу далей на паўднёвыя тэрыторыі і паглядзім, як паступова змяняецца традыцыйнае адзенне гэтага рэгіёна.

Шчыра запрашаем на чарговую сустрэчу!

Лекцыя пройдзе 28 сакавіка ў 15:00.

Уваходны квіток: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu