Кожны рэгіён Беларусі мае свае асаблівасці ў традыцыйнай культуры. Тут размова і пра спеўныя, танцавальныя, абрадавыя звычаі, і, канечне, пра строй. Нават блізкія суседнія раёны могуць мець выразныя адрозненні.
26 верасня прапануем працягнуць знаёмства са строямі Міншчыны на чарговай аўтарскай лекцыі Ганны Сілівончык «Капыльска-Клецкі строй». На лекцыі паглядзім на межы распаўсюду гэтага строя, яго камплектацыю і асноўныя адметнасці. Разбярэмся ў храналагічных варыянтах капыльска-клецкага строя і асноўных друкаваных крыніцах і інтэрнэт-рэсурсах, дзе можна знайсці інфармацыю аб ім.
Запрашаем усіх аматараў традыцыйнай культуры і тых, хто толькі пачынае цікавіцца і захапляцца гэтай тэмай!
Пачатак: 19:00.
Кошт: 8 рублёў.
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.