На працягу многіх стагоддзяў важнае значэнне ў знешнім абліччы чалавека надавалася ўпрыгожванням. Яны вельмі розніліся ў залежнасці ад іх перыяду стварэння і тэрыторыі распаўсюджвання.
Гэтым разам у працяг праекта “Кола года” Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць пазнаёміцца з традыцыйнымі беларускімі жаночымі ўпрыгожваннямі.
Падчас лекцыі Ганны Сілівончык, на падставе этнаграфічных матэрыялаў, будуць разглядацца асноўныя віды жаночых упрыгожванняў канца XIX – пачатку XX стагоддзяў.
Сустрэча будзе цікавая для як для аматараў традыцыйнай культуры, так і для тых, хто толькі пачаў цікавіцца і захапляцца гэтай тэмай.
Запрашаем 23 ліпеня ў 19:00.
Квіткі: 8 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.