Мастацка-дакументальная выстава “Мая сям’я” – сумесны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – працягвае працу ў 2025 годзе.
Запрашаем на лекцыю “Дзень студэнта”, прымеркаваную да Дня святой Таццяны, заступніцы вучнёўскай моладзі.
Падчас лекцыі вы даведаецеся:
- дзе атрымліваў вышэйшую адукацыю Максім Багдановіч і чаму супрацоўнікі музея засмучаны яго выбарам;
- кім марылі стаць родныя, стрыечныя браты і сёстры паэта, ці здзейсніліся іх мары;
- якія гарады і якія ВНУ былі лідэрамі ў выпускнікоў Яраслаўскай мужчынскай гімназіі ў пачатку ХХ стагоддзя;
- як раней адзначалі студэнты Дзень святой Таццяны.
Лекцыю праводзіць Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік музея.
Квіткі: 5 руб. Без папярэдняга запісу.
Сардэчна запрашаем!