Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Лекцыя другая “Афіцэр, Гекуба, Бог ведае хто”

Даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі Святлана Воцінава працягвае знаёміць нас з так званым паўстанцкім цыклам навел “Gloria victis”. Яна распавядае пра акалічнасці напісання твораў, якія ўвайшлі ў зборнік, расшыфроўвае знакі, дае разуменне сімвалаў і раскрывае значэнне падзей. ☺

У назве другой лекцыі пералічаны такія навелы, як “Афіцэр”, “Гекуба”, “Бог ведае хто”. Але абыходзімся тут без двухкоссяў, бо, па-першае, абмяркоўваем гісторыю сапраўднага афіцэра – гісторыю пра душу, якая пры любых акалічнасцях прагне застацца такой, якой была створана Богам; па-другое, згадваем далёка не міфічную Гекубу – вобраз маці, якую рэальнасць нараджае на патрэбу гісторыі; па-трэцяе, паміж радкамі смешнай (пра Бог ведае каго) і даволі ружовай гісторыйкі вычытваем прысвячэнні. Знаходзячы знакі і сімвалы і складаючы… пазл. 🧩

❗Дзе: на YouTube-старонцы музея (спасылка https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ).
Калі: 29 ліпеня 2020 г., у 19:00.

Close Menu