Даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі Святлана Воцінава працягвае знаёміць нас з так званым паўстанцкім цыклам навел “Gloria victis”. Яна распавядае пра акалічнасці напісання твораў, якія ўвайшлі ў зборнік, расшыфроўвае знакі, дае разуменне сімвалаў і раскрывае значэнне падзей.
У назве другой лекцыі пералічаны такія навелы, як “Афіцэр”, “Гекуба”, “Бог ведае хто”. Але абыходзімся тут без двухкоссяў, бо, па-першае, абмяркоўваем гісторыю сапраўднага афіцэра – гісторыю пра душу, якая пры любых акалічнасцях прагне застацца такой, якой была створана Богам; па-другое, згадваем далёка не міфічную Гекубу – вобраз маці, якую рэальнасць нараджае на патрэбу гісторыі; па-трэцяе, паміж радкамі смешнай (пра Бог ведае каго) і даволі ружовай гісторыйкі вычытваем прысвячэнні. Знаходзячы знакі і сімвалы і складаючы… пазл. Дзе: на YouTube-старонцы музея (спасылка https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ).
Калі: 29 ліпеня 2020 г., у 19:00.
