Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча

Літаратурны музей запрашае на лекцыю даследчыка Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі.  Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”. 

Наступная сустрэча будзе прысвечана ўраджэнцу Случчыны Антону Пяткевічу. У гісторыю беларускай культуры ён увайшоў пад запамінальным псеўданімам – Адам Плуг. Славуты літаратар, перакладчык і рэдактар, сардэчны сябра Уладзіслава Сыракомлі, пакінуў па сабе даволі значную літаратурную спадчыну. Праўда, і па сённяшні дзень імя і творы Адама Плуга, на жаль, застаюцца малавядомымі ў Беларусі.

І як творца, і як чалавек Пяткевіч быў цікавы і свайму, і наступным пакаленням дасдедчыкаў. Адным з першых у паваеннай Беларусі ў сваіх публікацыях заняўся аднаўленнем памяці пра Антона Пяткевіча Адам Мальдзіс. Ён ставіў забытага літаратара ў шэраг пачынальнікаў новай беларускай   літаратуры, побач з Янам Чачотам, Янам Баршчэўскім, Уладзіславам Сыракомлем, Вінцэсем Каратынскім, Арцёмам Вярыга-Дарэўскім і іншымі.

На лекцыі пазнаёмімся з жыццёвым і творчым шляхам літаратара. А таксама, па традыцыі, Зміцер Юркевіч падзеліцца сваімі архіўнымі знаходкамі і раскрые некаторыя новыя звесткі, датычныя сям’і старога беларускага шляхецкага роду Пяткевічаў герба “Трубы”.

Шчыра запрашаем!

Час: 20 лютага 2026, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.


Close Menu