Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.
Тэма: Уладзімір Жылка: містыцызм, паэтычная антрапасофія, паэзія сэрца.
Прадметам разгляду і інтэрпрэтацыі падчас другой сустрэчы ЛабаРАторыі выступіць паэтычная спадчына Уладзіміра Жылкі: першага творцы ў беларускай паэтычнай традыцыі, для якога містыцызм і метафізіка былі жывым, рэальным досведам.
Паспрабуем разам акрэсліць корпус містычных/метафізічных вершаў (“Калі змрочнасьць…”, “Вершы спадзявання”, “Тэстамэнт”), фрагменты дзённіка, урыўкі з успамінаў, пагаварыць пра пэўныя матывы/ідэі, а таксама месца Уладзіміра Жылкі ў беларускім літаратурным каноне.
Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.
Дата і час: 21 жніўня, 19:00.
Уваходны квіток 5 рублёў.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.