Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі. “МЕТАФІЗІКА КАНОНУ: Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч”

Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.

Тэма: “Метафізіка канону: Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіча”.

Прадметам разгляду і інтэрпрэтацыі падчас сустрэчы “ЛабаРАторыі” выступіць паэтычная спадчына беларускіх класікаў у вытлумачэннях Алеся Разанава:

“Калі мы гаворым, што Колас гэта зямля і зямное, родны кут, асалода ад блізкіх і ўтульных рэчаў, што спадарожнічаюць нам у нашым падарожжы, мы патрапляем у ягоную метафізіку. Калі мы працягваем, што Купала гэта беларускае неба, трывожнае і высокае, у чымсьці бязлітаснае да чалавечых лёсаў, мы відавочна выходзім за межы ягонай паэтыкі і ягонай паэзіі. І патрапляем у метафізіку. Калі мы цвердзім, што Багдановіч дэміург формы, а Ластоўскі алхімік традыцыі, што яны навучылі толькі паўсталую культуру, цяжарную новым зместам, шукаць і выбіраць сваё, не разменіваючыся на часовыя праўды і паспалітыя сцежкі, мы патрапляем у метафізіку”.

Для разгляду прапануюцца эсэ: “Жыта і васілёк. Слова пра Максіма Багдановіча”, “Нататкі на дубовых лістах” (Якуб Колас), “Што я мужык, усе тут знаюць…” (Янка Купала).

Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Час: 12 лютага 2025, а 19-й гадзіне.

Уваходны квіток 5 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл. +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Close Menu