Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі. “Караткевіч і беларускі sacrum”

Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.

Тэма: “Караткевіч і беларускі sacrum”.

Караткевіч ува ўсіх сваіх праявах радыкальна зямны, амаль ніколі не містычны, не патрабуе ў сваіх паэтычных і праізаічных тэкстах ані бога з машыны, ані чорта з табакеркі.

Па свайму ўнутранаму ўзросту ён вечны падлетак, узнёслы, крыху безадказны і заблытаны, гатовы ісці да канца, але ў розныя бакі, і адначасова.

І ўсё ж мы гаворым пра Караткевіча як пра творцу новай беларускай ідэнтычнасці, які ўпершыню сакралізуе Беларусь, паўтараючы бясконца яе імя, называючы яе гарады і мястэчкі, вазёры і аблокі.

Караткевіч шукае для яе ноты, прыдумвае мелодыі, развучвае Беларусь як песню. І ў гэтым «вяртанні дадому» сам становіцца музыкай.

Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Час: 17 снежня 2025 года, 19:00.

Уваходны квіток 5 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Close Menu