Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі

ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі.

МЕТАФІЗІКА КАНОНУ:

Якуб Колас і метафізіка. Творчая беспрытульнасць

16 красавіка 2025, а 19-й гадзіне

Літаратурны музей Максіма Багдановіча працягвае цыкл сустрэчаў, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі метафізічнай паэзіі / інтэлектуальнай літаратуры.

Якуб Колас у беларускім літаратурным свеце амаль ад пачатку сімвалізуе ўстойлівасць, угрунтаванасць, прагу ўкаранення. Ён відавочна звязаны са стыхіяй зямлі, а дарога ў родны кут сталася ўлюбёным вобразам, амаль архетыпам.

У той жа час яму належыць адна з самых душэўных і пранізлівых гісторый пра лёс творцы, пра творчую беспрытульнасць: паэма «Сымон-музыка». У супольных разважаннях мы паспрабуем разгадаць загадку гэтай тэмы: Адкуль яна паўстае? Чаму менавіта у Коласа? І ўвогуле, што рабіць паэту ў «мізэрным часе»?

Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Уваходны квіток: 5 р.

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

+375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

З А П Р А Ш А Е М !

 

Close Menu