Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Квэсты “Літаратурная экспедыцыя” і “Таямніцы экспазіцый”

Лета падыходзіць да канца, але гэта не нагода сумаваць. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе праводзіць лета і адправіцца ў займальнае падарожжа па старонках беларускай літаратуры.

Музей прапануе вам на выбар два маршруты: “Літаратурная экспедыцыя” і “Таямніцы экспазіцый”.

Квэст “Літаратурная экспедыцыя” запрашае ўдзельнікаў даследаваць экспазіцыю, прысвечаную беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў. Вас чакаюць цікавыя заданні, загадкі, пошукі і магчымасць праверыць сваю кемлівасць, уважлівасць і веды. (15 і 30 жніўня; 15:00)

Квэст “Таямніцы экспазіцый” прапануе раскрыць сакрэты беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя. Падчас праграмы вы пазнаёміцеся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, выканаеце займальныя заданні і адкрыеце для сябе новыя старонкі літаратурнай гісторыі. (9, 23 і 29 жніўня; 15:00)

Удзельнікаў квэстаў, якія паспяхова завершаць маршрут, чакаюць падарункі ад музея.

Уваходны квіток: 8 руб./1 чал.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu