Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Кушляны запрашаюць!

Сябры, прадстаўляем вам некаторых удзельнікаў свята “Кушлянскі фэст”, які адбудзецца ў суботу, 23 жніўня 2025 года, з 12:00 да 16:00 у Музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

• Дуэт артыстаў эстрады “НЕБА Sound” 14:00, галоўная сцэна

• Батлейка “Дом з Марамі” 14:00, абора

Капэля Алеся Лася “ТрыА” 15:00, абора

Народны фальклорны ансамбль “Сарматы” БДУ 15:00, галоўная сцэна

*па часе могуць быць невялікія змены

Таксама вас чакаюць:

  • экскурсіі па музеі-сядзібе;
  • сустрэчы з літаратарамі;
  • майстар-класы, гульні, віктарыны ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры;
  • выступы калектываў Смаргоншчыны (народны фальклорны калектыў “Валэйчанка”, народны ансамбль народнай песні “Хутарок”, гурт інструментальнай музыкі “Кушлянская капэла”);
  • а таксама духмяная гарбата з зёлак, народныя прысмакі, рамесніцкія рады ды незабыўная атмасфера летняга свята з нацыянальным каларытам.

Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск – 40р. Браніраванне месцаў у аўтобусе: +375 (17) 363-94-65.

Close Menu