Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Кушлянскі фэст – 2025”

23 жніўня 2025 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на “Кушлянскі фэст” – традыцыйнае літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца ў філіяле “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (Смаргонскі раён). Сёлета фэст будзе прысвечаны юбілейнай даце – 185-годдзю з дня нараджэння знакамітага паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча Францішка Казіміравіча Багушэвіча.

Падчас фэсту вас чакаюць: экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, майстар-класы, гульні, віктарыны ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, музычная праграма ад Смаргонскага раённага цэнтра культуры, духмяная габрата з зёлак, рамесніцкія рады ды незабыўная атмасфера летняга свята.

Спецыяльны музычны госць народны фальклорны ансамбль “Сарматы”.

Час правядзення: 12:00 – 16:00.

Месца правядзення: Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

Адрас: Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, в. Кушляны.

Уваход на фестываль вольны!

Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск – 40 руб.
Браніраванне месцаў у аўтобусе па тэл. +375 (17) 363-94-65.

Close Menu