Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Кушлянскі фэст 2021

Мясціны, звязаныя з жыццём знакамітых дзеячоў беларускай культуры, зрабіліся сапраўднымі месцамі моцы, у якіх збіраецца энергія людзей самых розных творчых накірункаў. Не выключэнне і сядзіба Францішка Багушэвіча, аўтара знакамітых кніг “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”.

28 жніўня 2021 г., у апошнія выходныя лета, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на чарговы “Кушлянскі фэст”, які ладзіцца ў гонар вялікага Песняра, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры.

Гасцей свята чакаюць: канцэрт-лекцыя майстра народных інструментаў Алеся Лася пад назвай “Ад дуды да раяля”, цікавая музычная праграма (гурты “Явар” і “Мярэжа”), разнастайныя майстар-класы, вырабы смаргонскіх умельцаў, сучасная паэзія. Для маленькіх аматараў мастацтва будзе арганізаваны пленэр, на якім найлепшыя мінскія выкладчыкі будуць працаваць з юнымі творцамі. Будуць пляцоўкі аквагрыма, народныя забавы, пачастункі з зёлкавай гарбатай ад сядзібы “Дайнаўскі двор” і падарункі.

Марапрыемства ладзіцца сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам.

Час правядзення: 12.00 – 16.00.

Адрас: в. Кушляны (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

Кошт: 7 рублёў, сям’я ад 3 чалавек – 10 рублёў, пры онлайн-замове – зніжкі.

Дзеці да 16 гадоў – бясплатна.

Для жадаючых будзе арганізаваны даезд на аўтобусе з г.Мінска: 15 рублёў (уваходны квіток уключаны ў кошт).

Набыць квіткі са зніжкамі можна онлайн па спасылцы: https://24afisha.by/ru/grodno/events/festival/312841 

Падрабязную праграму і навіны фэста з’явяцца ў сацсетках мерапрыемства:

Вконтакте

Facebook

Тэлефоны для сувязі: 8-015-929-81-69 (Кушляны), 8-017-363-07-61 (Мінск)

Close Menu