Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія Змітра Юркевіча па выставе мастацкіх работ Алеся Родзіна

У сценах Літаратурнага музея працягвае працу выстава жывапісу з інтрыгуючай назвай “Экалагічная дысперсія” Алеся Родзіна. Гэта назва невыпадкова выклікае асацыяцыі з фізічнымі працэсамі, звязанымі з рассейваннем святла ці матэрыі. Аднак у кантэксце творчасці Алеса Родзіна рассейванне становіцца глыбокай метафарай, сімвалізуе інтэлектуальнае і творчае выпраменьванне, якое мастак пакінуў пасля сябе. На працягу дзесяцігоддзяў Алесь Родзін ствараў уласную экасістэму сэнсаў, якая не знікла з яго сыходам, а пачала працэс дысперсіі — пранікнення ў свядомасць новых пакаленняў, рассейвання ідэй у прасторы і часе.

9 ліпеня а 19-й гадзіне запрашаем далучыцца да куратарскай экскурсіі ад стваральніка выставачнага праекта Змітра Юркевіча – сябра і паплечніка Алеся Родзіна. Вы атрымаеце ўнікальную магчымасць пабачыць адноўленную экспазіцыю, якая напоўніцца новымі работамі мастака!

Гэтая выстава ўяўляе сабой не проста нерухомы помнік, а з’яву, якая ўвасабляе ў сабе дынамічную прыроду самога Родзіна. Падчас экскурсіі вы даведаецеся пра незвычайны творчы шлях мастака, пра яго пошукі і эксперыменты, пра тое, як ён узаемадзейнічаў з рознымі творчымі супольнасцямі і як яго працы сталі часткай перформансаў нулявых. Гэтыя перформансы адрозніваліся сваёй смеласцю і наватарствам, адчынялі новыя гарызонты ў мастацтве.

Час: 9 ліпеня, 19:00.

Кошт: 10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Шчыра запрашаем!

Close Menu