Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія “Вечар успамінаў”

Падыходзіць да завяршэння час экспанавання мастацка-дакументальнай выставы “Адам Багдановіч. Мае ўспаміны”, прысвечанай бацьку класіка беларускай літаратуры, вядомаму этнографу, педагогу, мемуарысту.

На развітанне запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе, якую правядзе вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.

Падчас экскурсіі мы:

  • убачым каштоўныя матэрыялы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і іншых устаноў навукі і культуры Беларусі і замежжа;
  • пазнаёмімся з Адамам Багдановічам-мемуарыстам;
  • даведаемся, як успаміны Адама Ягоравіча дапамагаюць у пошуках асабістай і творчай спадчыны Максіма Багдановіча.

Запрашаем 14 красавіка 2023 года а 18-й гадзіне.

Кошт: 2 руб. (дарослыя), 1 руб. (навучэнцы).

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Запіс па тэл.: +375 (17) 355 22 95

Close Menu