Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава

У дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава запрашаем наведаць Музей-дачу ў Ждановічах. У рамках традыцыйнай акцыі «Быкаўскія дні» куратар музея Ірына Князева правядзе аўтарскую экскурсію па лецішчы пісьменніка.

Гэта магчымасць не толькі пазнаёміцца з музейнай экспазіцыяй, але і адчуць атмасферу месца, дзе Васіль Быкаў жыў, працаваў, адпачываў і прымаў блізкіх людзей.

У праграме:

  • куратарская экскурсія па музеі-дачы, дзе кожны экспанат захоўвае памяць пра жыццё і творчы шлях пісьменніка;
  • размова пра асобу і творчасць Васіля Быкава, яго ролю ў беларускай літаратуры і культуры;
  • памятныя сувеніры для ўдзельнікаў сустрэчы.

Час: 19 чэрвеня 2026 года, 14:00.
Кошт: 10 рублёў.
Папярэдні запіс па тэлефоне: +375 29 811 21 85.
Адрас: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.

Close Menu