Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія па выставе “Мілая мая Марылька!”

Выстава “Мілая мая Марылька!” прымеркавана да 155-годдзя з дня нараджэння Марыі Багдановіч, маці класіка беларускай літаратуры, і дазваляе бліжэй пазнаёміцца з яе жыццём.

У экспазіцыі можна ўбачыць арыгінальныя прадметы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, якія належалі Марыльцы, – яе фотаздымкі, рукапісы, лісты да мужа, родных, сяброў. Лісты можна не толькі пачытаць, але і паслухаць – іх агучылі акцёры Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

Прэзентуюцца копіі важных дакументаў і фотаздымкаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, якія распавядаюць пра асабістае жыццё і навучанне Марыі Багдановіч.

Але многа цудоўных гісторый пра Марыю застаецца “па-за кадрам” экспазіцыі… І прачытаць пра іх пакуль што немагчыма. Але іх можна будзе пачуць пад час куратарскай экскурсіі, якую правядзе Ірына Мышкавец.

Завітвайце!

Час: 10 і 17 красавіка, 18:00.

Кошт: 5 руб.

Тэлефон для даведак: +375 (17) 355 22 95.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu