Святочная калядная пара няўмольна блізіцца да завяршэння… Запрашаем вас заглыбіцца ў калядныя традыцыі, каб ужо дакладна, як мае быць, падрыхтавацца на ўвесь год наперад і наступных Калядаў прычакаць.
Завяршаецца праца нашай літаратурна-мастацкай выставы “Калядныя цуды”. Паспяшайцеся яе наведаць да 23 студзеня ўключна. А 21 студзеня запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе.
Пачатак у 18.00. Уваходны квіток: 1,5 рублі – школьнікі, студэнты;
3 рублі – дарослыя.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.