Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія па мастацка-дакументальнай выставе “Пад знакам Страціма” (да 130-годдзя Максіма Багдановіча)

2021 год багаты на юбілейныя даты: 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 105-годдзе вяртання паэта ў Мінск , і 105-годдзе напісання твора “Страцім-лебедзь”.
У вершы раскрываецца біблейская тэма сусветнага патопу: міфічная птушка Страцім-лебедзь загінула з-за свайго ганарлівага нораву, і ад яе не засталося нашчадкаў. Прамых нашчадкаў ад шлюбу Адама і Марыі Багдановічаў не засталося. Велізарны патэнцыял быў закладзены прыродай у слаўны род Багдановічаў. Шмат у чым ён быў рэалізаваны ў асобе нашага выдатнага паэта.
На выставе “Пад знакам Страціма” можна ўбачыць упершыню ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча мемарыяльныя рэчы сям’і Багдановічаў. Тыя прадметы, якія захоўваліся ў іншых установах Беларусі.
Шкатулка маці Максіма з Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, мемарыяльныя рэчы бацькі паэта з Нацыянальнага гістарычнага музея РБ, сямейны фотальбом з Беларускага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. А дамінантай выставы з’яўляецца асабістая рэч Максіма Багдановіча – ножык для разразання паперы (з фонду НГМРБ).


10 кастрычніка запрашаем на экскурсію па выставе
ад куратара Ірыны Мацяс.
Пачатак а 12-й гадзіне.
Уваходны квіток: 3 рублі.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
даведкі па тэлефоне: (017) 355 22 95.

Close Menu