Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Купалле на сядзібе Васіля Быкава: невядомыя кінахронікі

7 ліпеня 2019 года, у межах 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і 90-годдзя з дня нараджэння кампазітара Яўгена Глебава, у Музеі-дачы Васіля Быкава адбылося літаратурна-мастацкае мерапрыемства “Купалле на сядзібе Васіля Быкава: невядомыя кінахронікі”. 

Падчас імпрэзы госці Музея-дачы азнаёміліся з адрэстаўраванымі і невядомымі дагэтуль шырокай грамадскасці хатнімі кінахронікамі, на якіх быў зняты Васіль Быкаў разам з сябрам Яўгенам Глебавым ды іншымі дзеячамі ў 1970-х гг. Здымкі ажыццяўляліся Радзіёнам Глебавым праз 8-міміліметровую камеру, пашыраную ў спажывецкім карыстанні таго часу.
Падчас прагляду кінахронікі пабачанае каментавалі ганаровыя госці імпрэзы і новыя “Сябры Клуба Быкава” – Ларыса Васільеўна Глебава, а таксама выканаўцы галоўных партый у балеце “Альпійская балада” – адна з выбітных танцорак сучаснасці Вольга Аляксандраўна Лапо і народны артыст Беларусі, прафесар мастацтваў Віктар Уладзіміравіч Саркісьян.

Гасцям вечара былі прадэманстраваны і ўрыўкі балета “Альпійская балада” (музыка Яўгена Глебава), прэм’ера якога адбылася акурат 7 ліпеня 1967 года, 52 гады назад.

Вечарыну суправаджаў антыкавер-бэнд “Гарадскі вал” з яго нязменным кіраўніком Раманам Абрамчуком.

Усе госці імпрэзы выказалі захапленне фарматам і хадой імпрэзы ды прапанавалі працягнуць такія сустрэчы ў Музеі-дачы Васіля Быкава штотыднёва да канца лета.

 

Close Menu