Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Куфэрак бабулі Рузалі”. Магічныя практыкі ў культуры беларусаў.

Са старадаўніх часоў чалавек імкнуўся ведаць, як складзецца ягоны лёс. Так, нашыя продкі звярталіся да самых розных абрадаў, якія дапамагалі ім зазірнуць у будучыню. Варажбіткай была і прабабуля Максіма Багдановіча Рузаля Асьмак.

Цягам лекцыі мы “прыадчынім” куфэрак таямніц старажытнага знахарства, даведаемся, як варажэі дапамагалі людзям.

Паслядоўна мы дакрочым і да сучаснасці, бо чалавек амаль не змяніўся і ўсё яшчэ цягнецца да містычнага. Пакуль навука не адказала на ўсе пытанні, ён зноў і зноў будзе звяртацца да казачнага светасузірання, што мае сілу вучыць і дорыць надзею на будучыню.

Сакрэты начных мрояў, патаемныя ўласцівасці камянёў, а таксама крышку прымхаў і забабонаў – вось той “клубок”, што нам трэба будзе разблытаць.

Час: 27/02/2025, 19:00.

Уваходны квіток – 5 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

Close Menu