26 верасня 2019 г. у філіяле “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прайшоў круглы стол “Максім Горкі і Адам Багдановіч: сяброўства, народжанае на берагах Волгі”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел як беларускія навукоўцы, так і прадстаўнікі музейнай супольнасці Ніжняга Ноўгарада (Расія): Пятроў Ігар Уладзіміравіч, намеснік кіраўніка ўпраўлення дзяржаўнай аховы аб’ектаў культурнай спадчыны Ніжагародскай вобласці, Маторына Ларыса Юр’еўна, дырэктар Дзяржаўнага ордэна Пашаны музея А.М. Горкага і іншыя. Важнай падзеяй стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж установай “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” і МБУК “Дзяржаўны ордэна Пашаны музей А.М.Горкага”.