19 верасня 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках форума “Гістарычная, культурная і духоўная еднасць расійскага і беларускага народаў” быў праведзены круглы стол “Дастаеўскі як духоўны арыенцір рускага і беларускага народаў”.
У абмеркаванні прынялі ўдзел расійскія і беларускія даследчыкі, музейшчыкі і бібліятэкары, сярод якіх: дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі расійскай літаратуры імя У.І.Даля Дзмітрый Бак; дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі; намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Настасся Кальцова і вучоны сакратар Кацярына Унучак; доктар філалагічных навук, кандыдат гістарычных навук, паэт Ігар Волгін; загадчык аддзела “Музей-кватэра Ф.М.Дастаеўскага” Павел Фокін; доктар філалагічных навук, прафесар Уладзімір Захараў; намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры Віктар Смірноў; першы намеснік старшыні камітэта па культуры Санкт-Пецярбурга Аляксандр Варанкоў; дырэктар Цэнтральнай гарадской публічнай бібліятэкі імя У.У.Маякоўскага (Санкт-Пецярбург) Зоя Чалава; дэкан БрДУ імя А.С.Пушкіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Сянькевіч; кандыдат філалагічных навук, дацэнт БДУ Аляксандр Бабук і інш.
Падчас працы круглага стала абмяркоўваліся значнасць творчасці Ф.М.Дастаеўскага ў ХХІ стагоддзі, магчымасць стварэння музея ў а/г Дастоева і сумесныя выставачныя праекты расійскіх і беларускіх бакоў да 200-годдзя Ф.М.Дастаеўскага.