Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Круглы стол, падарункі і мюзікл “Еўфрасіння”. Як прайшло “Літаратурнае падарожжа” ў Полацк

10 кастрычніка ў межах музейнага праекта “Літаратурнае падарожжа” адбылося сумеснае мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Полацк – калыска беларускага пісьменства”. Праект рэалізаваны на падставе Пагаднення аб супрацоўніцтве, падпісанага 8 верасня 2020 года.

У канферэнц-зале Музея беларускага кнігадрукавання прайшоў круглы стол “Інавацыйныя формы дзейнасці на сучасным этапе развіцця музейнай справы”. Удзельнікі круглага стала, сярод якіх былі дырэктары дзвюх устаноў – Міхаіл Леанідавіч Рыбакоў і Тамара Аляксандраўна Джумантаева, а таксама загадчыкі навуковых аддзелаў і навуковыя супрацоўнікі, падзяліліся сваімі дасягненнямі, абмяняліся вопытам работы, абмеркавалі праблемныя пытанні. З нагоды 30-годдзя дзейнасці Нацыянальнаму Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку былі ўручаны падарункі: дыван з выявай Еўфрасінні Полацкай і зборнік матэрыялаў круглага стала “Біблія Васіля Кораня як помнік культуры беларускага і рускага народаў”. У адказ наш музей атрымаў апошняе выданне “Полацк музейны”, якое распавядае пра ўсе музеі Полацкага запаведніка.

Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі і прадстаўнікі творчай інтэлегенцыі: паэтка і пісьменніца Вера Буланда, уладальніца Медаля Францыска Скарыны артыстка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Зінаіда Феакцістава-Каладзяжная, паэт і кампазітар Раман Арлоў, які сумесна з групай “Ў нескладовае” прадставіў урыўкі свайго мюзікла “Еўфрасіння”.

Выказваем сардэчную ўдзячнасць калегам, якія далі магчымасць удзельнікам “Літаратурнага падарожжа” наведаць Музей беларускага кнігадрукавання, Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага, Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Мастацкую галерэю.

Close Menu