Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Кропка адліку. Праграма Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

Кожная вялікая з’ява з нечага пачынаецца, мае сваю кропку адліку. Жыццё – з  дня нараджэння. Музей – з першага супрацоўніка і экспаната. Беларускасць – з таго магічнага слова, якое мы пачулі ў дзяцінстве, а ў сталым жыцці яно адгукнулася нечым важным для нас. Гэта здарылася і з Максімам Багдановічам, калі ён, жывучы ў Расіі, адчуў сябе Беларусам.

Сёлета Максіму спаўняецца 130, а музею – 40 гадоў. На “Ноч музеяў” мы заглыбімся ў гісторыю і паспрабуем разабрацца, з чаго ўсё пачыналася.

18.00 – 20.00 Музейны квіз “Загадка Багдановіча” – рэгістрацыя: https://docs.google.com/forms/d/1LXIBDWTteRRs1T7V5x_tgRtbZ_MSThZ7T9rKdzbwwB0/edit

19.00 – 19.30 Фрагмент спектакля “Палёты ўдваіх” (Тэатр юнага гледача)

19.30 – 20.30 Лінгвістычныя двубоі

20.00 – 21.00 Экскурсія па юбілейнай выставе “40/40”

20.30 – 22.00 Прэзентацыі паэтычных кніжак

21.00 – 22.00 Музычна-візуальнае шоу ад гурта “Lumiere Tales” і тэатра Дом Сонца https://vk.com/lumieretales

22.00 – 22.30 Дыяфільмавая рэтра-лекцыя

  • Беларускія настольныя гульні
  • Касмічная фотазона і квэсты…

Чым не нагода правесці гэтую музейную ноч у кампаніі Максіма Багдановіча? Можа гэта сустрэча таксама стане кропкай адліку нечага новага?

22 мая з 18.00 да 23.00

Уваходны квіток – 10 р.

Адрас: вуліца М.Багдановіча, 7а

З падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца на старонках

“Літаратурнага музея Максіма Багдановіча” ў сацыяльных сетках

Вконтакте (https://vk.com/nochmuseum2021),

Facebook https://www.facebook.com/maksimbagdanovich,

Instagram https://www.instagram.com/bagdanovichmuseum/

Close Menu