Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Краязнаўчы фестываль “Вялікая сіла малой радзімы”

26 студзеня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) з мэтай папулярызацыі краязнаўчай работы, актывізацыі дзейнасці школьных музеяў, выяўлення і распаўсюджання пазітыўнага вопыту работы школ па арганізацыі краязнаўчай работы і  супрацоўніцтва з установамі сацыякультурнай дзейнасці адбыўся Краязнаўчы фестываль устаноў адукацыі г. Мінска “Вялікая сіла малой радзімы”, які праводзіўся ў межах мерапрыемстваў Года малой радзімы. Арганізатарамі фэстывалю выступілі Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, УА “Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі”, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Удзельнікаў фэстываля віталі дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Леанідавіч Рыбакоў, першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Віталій Аляксандравіч Прыгодзіч, дырэктар інфармацыйна-рэкламнага камунальнага ўнітарнага прадбрыемства “Мінгардаведка” Барыс Анатольевіч Васільеў, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алена Якаўлеўна Паўлава.

Падчас фэстывалю свае экскурсіі прэзентавалі пераможцы гарадскога этапу конкурсу юных экскурсаводаў “З чаго пачынаецца радзіма” з СШ № 17 Ленінскага р-на, СШ № 42 Фрунзенскага р-на, Гімназия № 24, СШ № 190, СШ № 77, МДПЛ № 10.

На інтэрактыўнай плацоўцы прэзентавалася краязнаўчая работа ва ўстановах адукацыі г. Мінска («Мінск мабільны», «Даследчая дзейнасць краязнаўчага кірунку», «Прэзентацыя дзейнасці Народнага літаратурнага музея Пімена Панчанкі ДУА «Сярэдняя школа № 199 г. Мінска», а таксама «Гісторыя Афганскай вайны праз 30 год …», «75-годдзе вызвалення Беларусі»).

Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў конкурсу віртуальных музеяў і конкурсу «Спадчына Беларусі», удзельнікаў фестывалю.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры пазнаёміў удзельнікаў фэстывалю з дзейнасцю аб’яднання літаратурных музеяў краіны, былі праведзены экскурсіі па часовым экспазіцыям “Уладзімір Караткевіч. Абуджаная памяць…” і “Сведкі вечнасці”.

Для ўдзельнікаў фэстываля выступілі фальклорны калектыў “Мілавіца” і Зінаіда Феакцістава-Каладзяжная з монаспектаклем “Ягадны хутар” па творах Яўгеніі Янішчыц.

Close Menu