Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская праграма Міхала Бараноўскага

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае вас 20 сакавіка а 19-й гадзіне наведаць аўтарскую музычна-паэтычную праграму Міхала Бараноўскага “Краса і сіла”.

Падчас мерапрыемства прагучаць песні на словы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Алеся Наўроцкага, а таксама ўласныя вершы аўтара. Вы даведаецеся шмат цікавых фактаў пра беларускіх паэтаў, іх кнігі і творы.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/462710 або ў касе музея).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

Чакаем па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu