Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Конкурс літаратурных крыжаванак да 80-годдзя вызвалення Беларусі

1 красавіка 2024 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з РВУ “Культура і мастацтва” і Саюзам пісьменнікаў Беларусі абвяшчаюць рэспубліканскі конкурс літаратурных крыжаванак “Нельга забыць: вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці і моладзь ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў.

Канкурсантам прапануецца актывізаваць свой інтэлектуальна-творчы патэнцыял і паспаборнічаць у стварэнні змястоўных, арыгінальных крыжаванак на тэму ваеннага мінулага нашай краіны і яго адлюстравання ў літаратурнай спадчыне беларускіх пісьменнікаў.

Пераможцы атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі ад арганізатараў конкурса, лепшыя крыжаванкі будуць размешчаны ў газеце “Культура” РВУ “Культура і мастацтва”.

Конкурс праводзіцца з 1 красавіка па 10 чэрвеня 2024 года. Заяўкі на удзел разам з творчымі работамі дасылаюцца на адрас bellitmuzej.proekty@gmail.com. Даведкі: +375 (17) 395-44-47.

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу літаратурных крыжаванакНельга забыць: вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў”, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сярод дзяцей і моладзі

1. Агульныя палажэнні
1.1. Сапраўднае Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу літаратурных крыжаванак “Нельга забыць: вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў”, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сярод дзяцей і моладзі (далей – Конкурс) вызначае мэты і задачы, умовы і парадак правядзення Конкурсу, патрабаванні да зместу і афармлення работ, крытэрыі ацэньвання, парадак узнагароджання ўдзельнікаў Конкурсу.
1.2. Арганізатарамі Конкурсу з’яўляецца: установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва”, Грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (далей – Арганізацыйны камітэт).
1.3. Сапраўднае Палажэнне можа быць зменена і дапоўнена па ініцыятыве арганізатараў Конкурсу.


2. Мэты і задачы Конкурсу
2.1.Конкурс праводзіцца ў мэтах выхавання пачуцця патрыятызму, павагі і гонару за гістарычнае мінулае нашай Радзімы, гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; папулярызацыі і захавання літаратурнай спадчыны беларускіх пісьменнікаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
2.2. Задачы Конкурсу: фарміраванне цікавасці да гістарычнай праўды гераічнага ваеннага мінулага нашай краіны; садзейнічанне развіццю інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі; актывізацыя пазнавальнай дзейнасці і творчай актыўнасці падрастаючага пакалення.


3. Удзельнікі Конкурсу
3.1. У Конкурсе прымаюць удзел дзеці і моладзь у наступных узроставых катэгорыях: 10 – 12 гадоў, 13-15 гадоў, 16 – 18 гадоў.


4. Патрабаванні да матэрыялаў
4.1.
афармленне на беларускай мове па агульнапрынятых правілах складання крыжаванак;
4.2. словы (адказы) павінны быць назоўнікамі ў назоўным склоне адзіночнага ліку (выключэнне складаюць толькі словы, якія не маюць адзіночнага ліку, напрыклад, “акуляры”);
4.3. не дапускаецца ўключэнне ў крыжаванку паняццяў, якія складаюцца з 2-х і больш слоў, а таксама слоў, якія пішуцца праз злучок;
4.4. клеткі крыжаванкі, куды павінны ўпісвацца першыя літары слоў, паслядоўна нумаруюцца. Пад адным нумарам могуць ісці два словы (па гарызанталі і вертыкалі), калі яны пачынаюцца з агульнай літары;
4.5. сетка крыжаванкі павінна выглядаць суцэльным малюнкам або арнаментам, быць эстэтычна прывабнай;
4.6. дапускаецца як класічная, так і фігурная форма сеткі крыжаванкі;
4.7. аб’ём крыжаванкі павінен складаць не менш за 15 слоў;
4.8. сродкі для стварэння крыжаванкі могуць быць выбраны самастойна: тэкставыя рэдактары, графічныя рэдактары, электронныя табліцы, праграмы па стварэнні крыжаванак.


5. Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ
5.1. адпаведнасць тэматыцы Конкурсу;

5.2. граматнасць і лаканічнасць у складанні пытанняў;
5.3. ступень складанасці крыжаванкі;
5.4.высокая якасць мастацкага выканання;
5.5. арыгінальнасць зместу крыжаванкі і дызайну афармлення;
5.6. літаратурная, эстэтычная выразнасць;
5.7. актуальнасць прадстаўленых матэрыялаў.


6. Тэрмін правядзення, умовы і парадак удзелу ў Конкурсе
6.1. Конкурс праводзіцца з 1 красавіка па 10 чэрвеня 2024 года.
6.2. Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна прадставіць да 1 чэрвеня 2024 года ва ўстанову “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” заяўкі на ўдзел (Дадатак) разам з творчымі работамі на электронны адрас: bellitmuzej.proekty@gmail.com (з пазнакай “Крыжаванка”). Тэлефон для даведак: +375 (17) 395-44-47.
6.3. Падвядзенне вынікаў Конкурсу з 3 па 10 чэрвеня 2024 года.
6.4. Конкурсные работы павінны ўключаць: незапоўненую крыжаванку і пытанні да яе ў электронным выглядзе; запоўненую крыжаванку ў электронным выглядзе з адказамі.

6.5. Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца прадстаўленыя ў тэрмін творчыя работы, змест якіх адпавядае патрабаванням паводле сапраўднага Палажэння.
6.6. Дзейнічае абмежаванне па колькасці работ, якія дасылаюцца на Конкурс. Ад аднаго аўтара прымаецца 1 (адна) творчая заяўка.
6.7. У Конкурсе ўдзельнічаюць творчыя работы нідзе раней не надрукаваныя.
6.8. Удзельнікі Конкурсу даюць сваю згоду на апрацоўку сваіх персанальных дадзеных: прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост і іншых персанальных дадзеных.

6.9. Удзел у Конкурсе азначае згоду аўтара (аўтараў) на размяшчэнне творчых работ на web-pэcypcax арганізатараў Конкурсу.
6.10. Работы, якія не адпавядаюць сапраўднаму Палажэнню, Арганізацыйным камітэтам не разглядаюцца.


7. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне
7.1. Па кожнаму з крытэрыяў ацэнкі конкурсных работ членамі Арганізацыйнага камітэту выстаўляецца бал ад 1 да 5. Пераможцам у Конкурсе лічыцца ўдзельнік, які атрымаў найбольшую колькасць балаў.

7.2. Па выніках Конкурсу вызначаюцца пераможцы, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі падарункамі ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, памятнымі падарункамі грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. У кожнай узроставай групе прызначаецца па 3 прызавых месцы (I, II і III месца).
7.3. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 2 ліпеня 2024 года ва ўстанове “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13, падчас правядзення святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
7.4. Лепшыя крыжаванкі будуць размешчаны ў газеце “Культура” Рэдакцыйна-выдавецкая ўстановы “Культура і мастацтва”.

Арганізацыйны камітэт

 Дадатак 1

ЗАЯЎКА

на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе літаратурных  крыжаванак 
“Нельга забыць: вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў”,
прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,
сярод дзяцей і моладзі

  1. Назва творчай работы _________________________________.
  2. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам).
  3. Назва ўстановы адукацыі і клас (група)
  4. Узроставая катэгорыя.
  5. Кантактны тэлефон, адрас, e-мэйл.
  6. Месца пражывання.
Close Menu