Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Клуб “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.” з Вольгай Маркітантавай

22 лютага 2020 года а 14-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца пятае пасяджэнне літаратурнага клуба аматараў паэзіі “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.”, падчас якой працягнем знаёміцца з рускамоўнымі мінскімі паэтамі другой паловы ХХ ст. Пятае пасяджэнне прысвечана асобе паэта, мастака-канцэптуаліста Аляксея Жданава (1948–1993).

Паэт свядома адмаўляўся ад магчымасці публікацыі сваіх твораў і грамадскага прызнання дзеля захавання свабоды сумлення і слова.

Станаўленне і развіццё паэтычнай творчасці Аляксея Жданава прыйшлося на “аптымістычныя” 1960-я, “застойныя” 1970-я і “перабудовачныя” 1980-я гады. Агульная апатыя і бяздзейснасць, што існавалі ў “застойны” час, надаюць імпульс дыягенаўскаму пошуку Чалавека – пошуку, які вызначыў змест літаральна ўсяго корпуса тэкстаў паэта, які закранае адну з важнейшых тэм у мастацтве: праблему ўзаемаадносін мастака і натоўпу. Укараненню аўтарскага “я” ў вакольным свеце перашкаджаюць пачуццё віны перад нявінна асуджанымі і забітымі палітычнымі вязнямі таталітарнага рэжыму і маральны абавязак перад імі, які паэт усведамляе як асабісты грэх. Асноўны цяжар экзістэнцыяльных пытанняў у яго вершах – пошук глыбінных асноў быцця і рацыянальнага апраўдання існавання ўласнага “я” ў гэтым свеце”, – такую характарыстыку творчасці Аляксея Жданава дае аўтар і вядучая Вольга Маркітантава.

Вольга Маркітантава – паэтка, філолаг-літаратуразнавец, член рэдкалегіі паэтычнага альманаха “Минская школа”. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістратуру БДУ, аспірантуру НАН Беларусі. Мае шэраг публікацый па тэме сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі. Аўтар паэтычнага зборніка “Воздушный океан” (2018). Вершы Вольгі Маркітантавай друкаваліся ў альманаху “Минская школа”, часопісе “Немига литературная”, на літаратурных інтэрнэт-парталах “Textura” і “ЛитРАЖ”.

 

Кошт: вучні, навучэнцы, студэнты – 1,50 руб.; дарослыя – 3 руб.

Калі: 22 лютага, а 14-й гадзіне

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Тэлефон для даведак: (17) 334-56-21

 

Close Menu